BE RU EN

Ноера назвалі лепшым гульцом года

  • 27.12.2014, 17:13

Варатар зборнай Нямеччыны і мюнхенскай «Баварыі» Мануэль Ноер прызнаны лепшым гульцом 2014 паводле версіі французскага выдання L'Equipe.

Другім у гэтым спісе стаў форвард мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду, а замкнуў тройку нападнік «Барселоны» Ліянэль Месі, піша gazeta.ru.

Мануэль Ноер у сезоне 2013/14 увайшоў у гісторыю «Баварыі», заваяваўшы 4 трафеі за сезон, што да яго не ўдавалася мюнхенскай камандзе ні разу. Тады ж, упершыню за сваю кар'еру, увайшоў у сімвалічную зборную свету 2013 года. У той год Мануэлю Ноеру скарыліся адразу Бундэслігі, Кубка Нямеччыны, Суперкубка Нямеччыны і, ззавяршэннем года з'явілася перамога ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА. У Бундэслізе Мануэль згуляў 31 матч, прапусціўшы 18 галоў.

У Лізе чэмпіёнаў УЕФА Мануэль сыграў 13 матчаў, прапусціўшы 11 галоў. Пры гэтым ні аднаго гала не прапусціўшы ад «Барселоны».

7 студзеня 2014 г. Ноер быў названы галкіперам года.

Апошнія навіны