BE RU EN

Абаронца БАТЭ Анры Хагуш перайшоў у тульскі «Арсенал»

  • 27.12.2014, 15:06

Тульскі «Арсенал» падпісаў кантракт з былым абаронцам БАТЭ Анры Хагушам.

Дэталі ўгоды пакуль не выдаюцца, піша «Трыбуна».

У мінулым сезоне ў 28 матчах чэмпіянату Беларусі 28-гадовы гулец забіў адзін мяч.

Раней Анры Хагуш выступаў за расейскія клубы «Рубін», «Кубань», Растоў, «Спартак» Нальчык і «Нафтахімік».

Апошнія навіны