BE RU EN

Беларускія жаўнеры высадзіцца на Паўночным полюсе

  • 27.12.2014, 11:30

Сілы спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі высадзіцца на Паўночным полюсе падчас сумесных вучэнняў краін АДКБ у 2015 годзе.

«Гэта будзе беспрэцэдэнтная падзея, калі пры садзейнічанні сіл спецыяльных аперацый і паветрана-дэсантных падраздзяленняў і структур краін АДКБ будзе праведзеная сумесная пошукава-выратавальная аперацыя на Паўночным полюсе», - паведаміў камандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі генерал-палкоўнік Уладзімір Шаманаў падчас урачыстасцяў, прысвечаных 70-годдзю 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады ВС РБ.

«Сёння ўзгадняюцца дэталі, міністры абароны дзяржаў ужо далі прынцыповую згоду. Гэты падрыхтоўчы перыяд будзе завершаны дзесьці да сярэдзіны студзеня 2015 года», - адзначыў Шаманаў.

Нагадаем, 4 лютага 2009 г. удзельнікі АДКБ узгаднілі і падпісалі праект пастановы ў стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Іх мяркуецца выкарыстаць для «спынення ваеннай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый у барацьбе з міжнародным тэрарызмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый. Апазіцыйныя лідары Беларусі першапачаткова асуджалі падпісанне дамовы аб стварэнні КСАР АДКБ, і называлі іх карнымі сіламі, якія будуць абараняць дыктатараў СНД. Стварэнне гэтых сіл супярэчаць нейтральнаму статусу Беларусі і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны