BE RU EN

На станкабудаўнічым заводзе ў Менску падпалілі аўтамабілі

  • 26.12.2014, 19:39

У чацвер вечарам на тэрыторыі станкабудаўнічага завода ў Менску на вуліцы Кірава бушавала полымя.

Гарэлі седлавы цягач МАЗ і паўпрычэп. Аўтамабілі пашкоджаныя полымем, піша БелТА.

Таксама агонь закрануў драўляныя рамы ў будынку зварачнага цэха. Аднапавярховы будынак знаходзіцца непадалёк. На шчасце, полымя далей не распаўсюдзілася.

Менскае гарадское ўпраўленне МНС паведамляе, што, магчыма, аўтамабілі падпалілі. Цяпер у справе ідзе разбор. Злавіць падпальшчыкаў не атрымалася.

Апошнія навіны