BE RU EN

Тэрарысты і іх ахвяры сустрэнуцца на рэаліці-шоу ірацкага ТБ

  • 26.12.2014, 19:00

У Іраку з'явілася рэаліці-шоу «Улада закона» (Grip of the Law), на якім тэрарысты сустракаюцца з сем'ямі сваіх ахвяр.

Праграма выходзіць на тэлеканале Iraqiya, паведамляе Lenta.ru.

У адным з выпускаў у раён Багдаду, дзе ў лістападзе на паветра ўзляцелі некалькі аўтамабіляў, прывезлі 21-гадовага Алі Мотара, які ўчыніў гэты тэракт. Ён прыехаў на месца выбуху ў суправаджэнні афіцэраў іракскага войска.

Мотар сустрэўся там з паралізаваным маладым чалавекам у інваліднай калясцы, які страціў бацьку падчас тэрарыстычнага акту. Калі аператар рэаліці-шоу папрасіў яго што-небудзь сказаць, асуджаны заплакаў.

Паводле слоў вядучага шоу Ахмеда Хасана (Ahmed Hassan), мэта праграмы - паказаць, што тэрарысты будуць злоўленыя і аддадзеныя пад суд. На думку аўтараў праграмы, «Улада закона» дапаможа прадухіліць некаторыя злачынствы.

«Многія тэрарысты раскайваюцца ў зробленым, калі бачаць ахвяр. Выгляд выніку іх дзеянняў прымушае іх двойчы задумацца перад учыненнем злачынства», - заявіў адзін з высокапастаўленых афіцэраў іракскіх спецслужбаў.

«Мы хацелі зрабіць праграму, у якой будзе паказана, як ажыццяўляўся тэракт ад пачатку і да канца. Мы паказваем, што той, хто ўчыніў выбух - забойца, які нясе адказнасць за тое, што ён учыніў», - заявіў вядучы шоу Ахмед Хасан. Пры гэтым ён адзначыў, што героі праграмы - тэрарысты, якія прызналіся ва ўчыненні злачынства, і якія атрымалі за гэта турэмны тэрмін. Калі ў эфір выйшла першая праграма, не ўдакладняецца.

Праваабарончыя арганізацыі ў сваю чаргу сцвярджаюць, што падазраваныя ў тэрарызме робяць чыстасардэчныя прызнанні пад ціскам праваахоўных органаў краіны.

Фота: AP/Hadi Mizban

Апошнія навіны