BE RU EN

«Героі года» Dzieciuki дадуць канцэрт у Менску

  • 26.12.2014, 18:59

Уладальнік прэміі «Героі года - 2014» гурт Dzieciuki сыграе вялікі сольны канцэрт у клубе «Піраты» 9 студзеня 2015.

Да свайго сольнага выступлення гарадзенцы рыхтуюцца з усёй адказнасцю, піша tuzin.fm.

«Менск стаў для нас шчаслівым горадам, тут нас заўсёды прымаюць вельмі цёпла. Таму гэты канцэрт - пэўная справаздача для нашых фанатаў. З улікам таго, што за мяжой Беларусі ў нас канцэртаў больш, чым у роднай краіне, то кожны канцэрт тут на вагу золата. Сардэчна запрашаем усіх нашых сяброў і паплечнікаў», - кажа вакаліст каманды Аляксандр Дзянісаў.

2014 для ягонай каманды стаў надзвычай плённым - музыкі выпусцілі альбом «Гарадзенскі гармідар», знялі чатыры відэакліпы, з'ездзілі ў тур па Еўропе і атрымалі прэмію «Героі года» ад партала Tuzin.fm.

На канцэрт 9 студзеня Dzieciuki рыхтуюць вялікую праграму, куды ўвойдуць як вядомыя песні, так і зусім новыя кампазіцыі.

Апошнія навіны