BE RU EN

«Барселона» падоўжыла кантракт з Нэймарам да 2020 года

  • 26.12.2014, 15:23

Бразільскі нападнік Нэймар падоўжыў свой кантракт з каталонскай «Барселонай».

Пра гэта газеце Sport паведаміў агент футбаліста Вагнер Рыбейра, піша «Спорт-экспрэс».

Агент распавёў, што «Барселона» сама прапанавала бразільцу падпісаць новае пагадненне. Згодна з ім Нэймар будзе выступаць за каталонцаў да 2020 года.

Нагадаем, што бразілец перабраўся ў Барселону летам 2013 года, падпісаўшы пяцігадовы кантракт. З таго часу Нэймар правёў за Барселону 59 матчаў, у якіх запісаў на свой рахунак 29 галоў і 19 дзейсных перадач.

Фота: AP

Апошнія навіны