BE RU EN

«Падатак» на валюту могуць скасаваць, але рубель працягне абрынацца

  • 26.12.2014, 14:05

Уведзеную ў Беларусі 30-працэнтную камісію на куплю валюты могуць скасаваць да 1 лютага.

Пра гэта сёння журналістам паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова, паведамляе БелТА.

Камісія на куплю валюты, згодна з прынятай раней пастановай, павінна дзейнічаць да 1 лютага. «Але з улікам сітуацыі не выключана, што гэты збор будзе скасаваны раней. Можа быць, ён будзе скасоўвацца паступова», - сказала Надзея Ермакова.

Яна адзначыла, што аналіз сітуацыі паказвае, што з 1 лютага збор будзе скасаваны ў любым выпадку: «Сітуацыя падказвае, што скасаванне чакаецца, працягваць спаганяць яго пасля 1 лютага не прыйдзецца».

Надзея Ермакова звярнула ўвагу, што для дзеяння збору абраны такі час, калі прадпрыемствы панясуць ад гэтай меры найменшыя страты. У канцы снежня - пачатку студзеня шмат святочных дзён, калі гандлёвыя ўзаемаадносіны не такія актыўныя. Валюта на біржы прадпрыемствам не спатрэбіцца, адпаведна, ім не трэба будзе плаціць 30-адсоткавую надбаўку.

Фота: AP

Апошнія навіны