BE RU EN

Дэпутат Вярхоўнай рады Украіны заклікаў беларускага кіраўніка «не губляць розум»

  • 26.12.2014, 12:35

Народны дэпутат Украіны Ігар Гузь заклікаў Лукашэнку аднавіць доступ да незалежных сайтаў.

«Прыняцце паправак у Закон РБ аб СМІ і блакаванне шэрагу незалежных сайтаў паказвае, што вы, Аляксандр Рыгоравіч, паранаідальна баіцеся страціць уладу. Звязана гэта натуральна з праблемамі ў эканоміцы Беларусі, якія вы хочаце схаваць, зачыніўшы для беларусаў доступ да апошніх незалежным СМІ. Перастаньце губляць розум - ад блакавання незалежных сайтаў беларусы лепш жыць не стануць і ваш рэйтынг не перастане імкліва падаць. Не смяшы суседзяў і разблакуйце сайты» - перадае словы дэпутата ягоная прэс-служба.

Нагадаем, з 19 снежня ў Беларусі пачаліся праблемы з доступам да сайтаў charter97.org, «Беларускі партызан», «Салідарнасць», udf.by, «Заўтра тваёй краіны», Беларускія навіны і агенцтва БелаПАН.

Апошнія навіны