BE RU EN

Дзмітрый Ліхтаровіч - лепшы гулец чэмпіянатаў Беларусі паводле балансу перамог і паражэнняў

  • 26.12.2014, 9:35

Капітан ФК БАТЭ Дзмітрый Ліхтаровіч з вялікім адрывам апярэдзіў канкурэнтаў паводле сістэмы «плюс-мінус» за ўсю гісторыю чэмпіянатаў Беларусі.

Шуканы каэфіцыент (+/-) паказвае наколькі часцей той ці іншы футбаліст удзельнічаў у выйграных (У) матчах сваіх каманд, чым прайграных (П). Для паўнаты карціны ў табліцы прыводзіцца і лік нічыйных паядынкаў (Н) для кожнага прадстаўленага гульца, паведамляе pressball.by.

Апроч іншага Ліхтаровіч – футбаліст, які здабыў найболей перамог за ўсю гісторыю вышэйшай лігі. На ягоным рахунку 279 матчаў, у якіх ягоныя каманды (БАТЭ і «Днепр») перамагалі спаборнікаў. Дзмітрый роўна 100 разоў удзельнічаў у нічыйных паядынках. Часцей гэта атрымлівалася толькі дзякуючы не паказанаму праз нізкі каэфіцыента «плюс-мінус» у топ-20 Яўгену Капаву- 104 разы.

Апошнія навіны