BE RU EN

З Данбаса ў Расею масава з'язджаюць «казакі»

  • 26.12.2014, 9:12

Паралельна з прыбыццём у Данбас падраздзяленняў расейскага войска і груп расейскіх наймітаў, ідзе працэс скарачэння колькасці так званых казакоў.

Пра гэта паведаміў кіраўнік групы Інфармацыйны супраціў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.

«У Алчэўску і Перавальску арганізаваныя пункты адпраўкі расейскіх «казакоў» на тэрыторыю РФ. Перавозка «казакоў» ажыццяўляецца групамі на аўтобусах. Адзначаецца вялікая колькасць «асабістых рэчаў» у тых, хто кіруецца ў Расею», - піша Тымчук.

У той жа час, у н.п. Красны Луч прадаўжаюцца работы разгортвання «перавалачна-эвакуацыйнага шпіталя» для расейскіх наймітаў.

Апошнія навіны