BE RU EN

Белкаапсаюз зладзіў распродаж каўбас

  • 25.12.2014, 20:07

Сёння ва ўсіх адміністрацыйных раёнах Менска адбыліся калядныя кірмашы.

Не застаўся ў баку і Белкаапсаюз, які правёў вялікі распродаж на пляцоўцы каля комплексу "Чыжоўка-Арэна", піша БелТА.

Удзел у кірмашы прынялі арганізацыі і прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі з усіх абласцей. Яны прэзентавалі шырокі асартымент хлебабулачных, кандытарскіх, каўбасных вырабаў, мясных паўфабрыкатаў, плодаагароднінную і іншую прадукцыю ўласнай вытворчасці.

Да таго ж Белкаапсаюз вырашыў папесціць сваіх пакупнікоў салёнымі, квашанымі і мочанымі пладамі.

Усяго ў снежні-студзені ў Менску пройдзе больш за 50 калядных кірмашоў.

Апошнія навіны