BE RU EN

АБСЕ: Расея масава крадзе ўкраінскі вугаль

  • 25.12.2014, 15:38

Місія АБСЕ фіксуе масавы вываз у Расею вугалю з тэрыторый Луганскай вобласці, акупаванай расейскімі наймітамі.

Пра гэта гаворыцца ў тыднёвай справаздачы арганізацыі, паведамляе Цензор.нет.

Назіральная місія Арганізацыі ў бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), якая размяшчаецца на расейскіх памежных пунктах пропуску "Гукава" і "Данецк" у Растоўскай вобласці, працягвае фіксаваць факты вывазу ўкраінскага вугалю з Данбаса ў Расейскую Федэрацыю. "Назіральная місія працягвае фіксаваць вялікую колькасць грузавікоў, якія перавозяць вугаль з Луганскай вобласці ў Расейскую Федэрацыю", - сказана ў паведамленні.

Пры гэтым адзначаецца, што назіральнікі бачылі, як расейскія мытнікі правяралі ці былі грузавікі пустымі, калі заязджалі на тэрыторыю Украіны.

Нагадаем, пачынаючы з кастрычніка, у АБСЕ ўжо неаднаразова заяўлялі, што Расея вывозіць вугаль з Украіны.

Апошнія навіны