BE RU EN

Пуцін патрабуе перавесці эканоміку РФ на «ручное кіраванне»

  • 25.12.2014, 15:27

Прэзідэнт Расеі заклікаў чальцоў урада выкарыстоўваць рэжым ручнога кіравання эканомікай.

Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў на сустрэчы з чальцамі Кабміна, паведамляе ТАСС.

«Трэба скаардынаваць працу ўсіх міністэрстваў і ведамстваў, трэба скаардынаваць працу з адміністрацыяй прэзідэнта, з Цэнтральным банкам, трэба ўсё трымаць на кантролі; калі спатрэбіцца, хоць камусьці гэта і не падабаецца, але ў гэтым выпадку гэта абсалютна апраўдана, уключаць і рэжым так званага ручнога кіравання. У гэтым выпадку нічога тут ганебнага няма», - заявіў ён.

Пуцін таксама даручыў чальцам урада наладзіць працу ў сектарах эканомікі, як гэта адбывалася падчас крызісу 2008-2009 гадоў. Са слоў кіраўніка дзяржавы, павінна быць зразумела, «хто і за што адказвае, як складваецца сітуацыя ў найбуйнейшых сістэмаўтваральных прадпрыемствах краіны, як гэта адбіваецца на ўзроўні занятасці насельніцтва, як развязваюцца пытанні сацыяльнага характару на прадпрыемствах, што адбываецца ў монагарадах».

На думку Пуціна, прыярытэтамі ўрада ў сённяшняй сітуацыі павінны стаць выкананне сацыяльных абавязацельстваў і падтрымка курсу рубля. Ён падкрэсліў, што для развязання гэтых пытанняў неабходная каардынацыя намаганняў фінансава-эканамічнага блока ўрада і Банка Расеі, паведамляе РІА «Новости».

Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў запэўніў прэзідэнта, што выкананне сацыяльных абавязацельстваў стане найважнейшым прыярытэтам яго кабінета ўжо з першых дзён новага года.

Апошнія навіны