BE RU EN

На «Кубань» без Ганчарэнкі няма грошай

  • 25.12.2014, 15:10

«Кубань» можа спыніць існаванне, а частка гульцоў і беларускі трэнер Леанід Кучук пяройдуць у «Анжы».

Пра гэта заявіла крыніца агенцтва «Інтэрфакс».

- Да чэрвеня-ліпеня «Кубань» перастане існаваць. У клуба няма грошай. Футбалісты, хутчэй за ўсё, будуць прададзеныя ў «Анжы». Галоўны трэнер каманды Леанід Кучук таксама пяройдзе ў Махачкалінскую каманду, - паведаміў ён.

Раней у СМІ паведамлялася, што былы галоўны акцыянер «Кубані» Алег Мкртчан заняўся развіццём «Анжы» сумесна з бізнэсмэнам Сулейманам Керымавым. Плануецца, што ўсе ўгоды ў пераходзе гульцоў «Кубані» і Кучука будуць аформленыя ў выпадку выхаду «Анжы» ў Прэм'ер-Лігу.

Нагадаем, былы трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка быў адпраўлены ў адстаўку з пасады настаўніка «Кубані» ў сярэдзіне лістапада. Кіраўніцтва клуба абвінаваціла яго ў паслабленні дысцыпліны ў камандзе. Пастанова расстацца з трэнерам было названая «прэвентыўнай мерай».

Месца Ганчарэнкі заняў яго суайчыннік Леанід Кучук, які раней са скандалам пайшоў з маскоўскага «Лакаматыва».

Апошнія навіны