BE RU EN

У аэрапортах Масквы праз снегапад затрыманыя дзесяткі рэйсаў

  • 25.12.2014, 12:14

У міжнародных аэрапортах Масквы затрыманыя дзесяткі рэйсаў у сувязі з дрэннымі метэаўмовамі.

Паводле звестак онлайн-табло аэрапорта «Внуково», на гэты момант затрыманыя 13 рэйсаў. У прыватнасці, затрыманыя рэйсы «ЮТэйр» і «Газпром авиа» ў Краснадар, затрыманыя рэйсы «Трансаэра» у Вену, Берлін і Рым, адкладзены вылет «Аэрафлота» ў Санкт-Пецярбург, «Грузинских авиалиний» у Тбілісі, паведамляе Газета.Ru.

У «Домодедово» ўсяго на прылёт і на вылет чакаюць 77 рэйсы. Як паведамляецца, ўзляцець не могуць 10 самалётаў.

Раней паведамлялася, што ў Маскве чакаецца пагаршэнне надвор'я, снег узмоцніцца.

«Інтэнсіўнасць снегу абяцае быць дастаткова высокай. Паводле папярэдніх разлікаў, сёння можа выпасці 10-12 см ападкаў. Гэта дасць і прырост снежнага покрыва. Сёння снег, месцамі завіруха. Паўднёва-ўсходні вецер адужэе да 5-10 м/с. У Маскве будзе не вышэй -5 - -7 °C. У вобласці халадней за ўсё на поўначы, там будзе на ўзроўні -6 - -7 °C», - заявіла Валасюк.

Апошнія навіны