BE RU EN

Крамы «Мегатоп» аднавілі працу. Кошты на абутак замарожаныя

  • 25.12.2014, 11:29

24 снежня 21 крама «Мегатоп», што былі закрытыя паводле пастановы Міністэрства гандлю, аднавілі працу.

Як паведамілі БелаПАН у службе сувязі з грамадскасцю, «Мегатоп» выканаў патрабаванні Міністэрства гандлю, і асартымент крам папоўніўся новымі таварамі беларускай вытворчасці. Пры гэтым падкрэсліваецца, што «нягледзячы на ўсе перыпетыі звязаныя з часовым закрыццём часткі крам, а таксама зменамі ў эканоміцы краіны», кампанія пакінула кошты на ранейшым узроўні, замарозіўшы іх.

«Мегатоп» заключыла дамовы з шэрагам беларускіх вытворцаў абутку, што дазволіла прадставіць у гандлёвай сетцы ўсе тавары, пералічаныя ў абавязковым асартыментным пераліку. Цяпер у крамах «Мегатоп» асноўны асартымент уласнай вытворчасці і ўласных гандлёвых марак дапоўнены прадукцыяй такіх вытворцаў, як ААТ «Гарадзенская абутковая фабрыка «Нёман», ЗАТ «Сівельга», ААТ «Абутак», СЗАТ «Отыка» і Мінскае абутковае ААТ «Прамень».

Пры гэтым кампанія паведамляе, што разглядае гэтую меру як часовую.

Апошнія навіны