BE RU EN

У раён Данецкага аэрапорта прыбылі расейскія дэсантнікі

  • 25.12.2014, 9:23

Сярод прадстаўнікоў РФ ідэнтыфікаваныя і афіцэры расейскай вайсковай выведкі.

У раён Данецкага аэрапорта прыбыла група расейскіх дэсантнікаў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў народны дэпутат, кіраўнік цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«У Куйбышаўскім раёне Данецка камандаванне расейска-тэрарыстычных войскаў актыўна праводзіць ратацыю асабістага складу падраздзяленняў, якія дзейнічаюць у паласе Пяскі - Аўдзееўка. Асабісты склад падвозіць як тэнтаванымі грузавікамі, так і цывільным аўтатранспартам. Адзначаецца з'яўленне расейскіх дэсантнікаў у раёне Спартака (каля Данецкага аэрапорта), а таксама на поўдзень ад гэтага раёна», - сказана ў паведамленні.

У раёне паміж Краснагораўкай і Пяскамі адзначанае з'яўленне афіцэраў ВС РФ, прадстаўнікамі групы па ўсталяванні "лініі размежавання".

Гэтыя расейскія вайскоўцы вольна перасоўваюцца ў тым ліку у раёнах размяшчэння ўкраінскіх войскаў. Між тым, сярод гэтых прадстаўнікоў РФ ідэнтыфікаваныя афіцэры расейскай вайсковай выведкі.

Апошнія навіны