BE RU EN

Менгарвыканкам закрыў выставу onliner.by

  • 24.12.2014, 19:57

Паказ фатаграфій карэспандэнтаў вядомага інтэрнэт-партала быў скасаваны ў БНТУ.

23 снежня праект лепшых рэпартажных фотаздымкаў быў прэзентаваны ў кінатэатры "Цэнтральны". Таксама фатаграфіі павінныя былі выстаўляцца ў кінатэатры "Мір", ДК МТС і галоўным корпусе БНТУ, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

24 снежня пасля 16 гадзін стала вядома, што выстава ў БНТУ была закрытая праз пастанову Менгарвыканкама. Гэтую інфармацыю пацвердзіў шэф-рэдактар Onliner.by Дзяніс Блішч.

На момант напісання нататкі пра прычыны закрыцця паведамлена не было.

Фота: Твітэр Дзяніса Блішча

Апошнія навіны