BE RU EN

Слонімскі валютчык за тры месяцы зарабіў 237 мільёнаў

  • 24.12.2014, 18:02

Беспрацоўны слонімскі валютчык атрымаў 237 мільёнаў рублёў за тры месяцы.

15 снежня праваахоўнікі горада Слоніма завялі крымінальную справу на валютчыка, паведамляе "Газета Слонімская". Будучы афіцыйна беспрацоўным, мужчына за 3 месяцы атрымаў даход у 237 мільёнаў рублёў, паведамляецца ў зводцы МУС.

50-гадовы валютчык, які афіцыйна нідзе не працуе, за 3 месяцы, са жніўня па кастрычнік, атрымаў ад сваёй дзейнасці 236,9 мільёна рублёў.

На мужчыну заведзеная крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 233 Крымінальнага кодэкса "Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць". Калі суд прызнае яго вінаватым, валютчыку пагражае адно з наступных відаў пакаранняў: штраф, да 6 месяцаў арышту, да 2 гадоў абмежавання волі або да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны