BE RU EN

Друкарня адмовілася друкаваць газэту «Свободные новости»

  • 24.12.2014, 17:07

Чарговы нумар выдання не з'явіўся ў шапіках.

Са слоў галоўнага рэдактара газэты Васіля Зданюка, у друкарні адмовіліся надрукаваць наклад, ніяк гэта не абгрунтаваўшы, паведамляе «Наша Нiва».

У сваю чаргу намеснік дырэктара прыватнай друкарні «Плутас-Маркет» Ігар Вішнеўскі растлумачыў сваю адмову паломам абсталявання. На пытанне, чаму іншыя газэты на тым жа абсталяванні ўсё ж былі надрукаваныя, ён адказаў так: «Ну... рамантавалі...»

Наконт наступнага нумара Вішнеўскі нічога канкрэтнага так і не сказаў.

«У іх вялікі наклад, а мы яшчэ не зусім разабраліся... Калі малыя наклады, то мы яшчэ можам нешта зрабіць», - вось і ўсё тлумачэнне.

Каб выйсці з сітуацыі, газэта пільна шукае іншую друкарню.

Апошнія навіны