BE RU EN

На будынку ў Віцебску вывесілі бел-чырвона-белы сцяг

  • 24.12.2014, 16:54

Сцяг быў вывешаны на шматпавярховіку каля плошчы Перамогі.

Невядомыя замацавалі забароненае ўладамі бел-чырвона-белае палотнішча на даху дома №47, корпус 1 на Маскоўскім праспекце.

Фотаздымкі, на якіх зафіксавана, як супрацоўнікі праваахоўных органаў здымаюць сцяг з даху шматпавярховіка, з'явілася ў супольнасці выдання «Народныя навіны Віцебска» ў сацсетках.

Апошнія навіны