BE RU EN

Ранальду назвалі найлепшым футбалістам года

  • 24.12.2014, 16:06

Нападнік мадрыдскага "Рэала" Крышціяну Ранальду прызнаны найлепшым футбалістам 2014 года паводле вэрсіі брытанскага выдання The Guardian.

У сераду The Guardian апублікаваў апошнюю частку свайго рэйтынгу 100 найлепшых футбалістаў года, дзе Ранальду заняў першы радок. Другім стаў форвард "Барсэлоны" Ліянэль Мэсі, трэцім - галкіпер мюнхенскага "Баерна" Мануэль Ноер.

Таксама ў топ-10 увайшлі: Ар’ен Робэн, Томас Мюлер (абодва - "Баерн"), Луіс Суарэс ("Барсэлона", да ліпеня - "Лівэрпуль"), Нэймар ("Барсэлона"), Гарэт Бэйл ("Рэал"), Філіп Лам ("Баерн") і Сэрхіё Агуэра ("Манчэстэр Сіці"), паведамляе РІА «Новости».

У рэйтынгу таксама былі пададзеныя футбалісты, якія выступаюць у чэмпіянаце Расеі - абаронца санкт-пецярбуржскага "Зеніта" (да чэрвеня - "Бэнфіка") Эсэкьель Гарай (77-е месца) і нападнік маскоўскага ЦСКА Сэйду Думбія (100).

Фота: AP

Апошнія навіны