BE RU EN

У цэнтры Менска з рэек сышоў трамвай

  • 24.12.2014, 15:54

Інцыдэнт адбыўся ўдзень 24 снежня на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Старажоўскай.

Трамвай трэцяга маршруту накіроўваўся ў бок Палаца дзяцей і моладзі, піша TUT.by.

Фото: Алексей Самолетов

"А 15.07 перад мастом на Машэрава трамвай павярнуў не ў свой бок. Рух на скрыжаванні абцяжараны, але магчымы", - паведаміў карыстальнік Аляксей Самалётаў.

"У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі і элементы дарогі не пашкоджаныя", - распавяла прадстаўніца ДАІ Цэнтральнага раёна Менска Анастасія Радзько.

Рух трамваяў быў спынены. Сур'ёзнага дарожнага корку не было.

Апошнія навіны