У Харкаве актывісты штурмуюць будынак гарадской рады (Відэа)
- 24.12.2014, 12:21
У Харкаве блізу дзесятка актывістаў спрабуюць прарваць ачапленне міліцыі, каб патрапіць на чарговую сесію Харкаўскай гарадской рады.
Блізу сотні іх аднадумцаў выказваюць ім падтрымку, выкрыкваючы: «Гепу на нары» і «Ганьба!», паведамляе «Интерфакс-Украина».
Праваахоўнікі стаяць перад цэнтральным уваходам у будынак гарадской рады шчыльным кардонам ў некалькі шэрагаў.
Астатнія ўваходы ў гарадскую раду таксама ўзмоцнена ахоўваюцца міліцыяй.
А 9.30 ва ўнутраны двор мэрыі заехалі машыны гарадскога галавы Генадзя Кернэса і ягонай аховы.
Паводле паведамлення мясцовага выдання SQ, паміж актывістамі і міліцыяй адбываецца бойка. У руках праваахоўнікаў няма ніякіх спецсродкаў.
Людзі, якія сабраліся пад будынкам пратэстоўцы дагэтуль не вылучылі ніякіх патрабаванняў, акрамя патрабавання прапусціць іх у будынак. Пры гэтым мітынгоўцы разгарнулі сцягі «Правага сектара» і «Громадянської Позиції».