BE RU EN

Нафтагаз цалкам разлічыўся з Газпрамам

  • 24.12.2014, 11:54

НАК «Нафтагаз Украіны» пералічыла ААТ «Газпрам» 1,65 мільярда даляраў за пастаўленыя і неаплачаныя раней аб'ёмы газу.

Пра гэта паведаміла прэс-служба НАК.

«Згодна з дасягнутымі ў Брусэлі дамоўленасцямі, «Нафтагаз» двума траншамі выплаціў 3,1 мільярда даляраў для разліку за 11,5 мільярдаў кубоў газу, пастаўленага «Газпрам» у лістападзе-снежні 2013 года і ў красавіку-чэрвені 2014 года», - паведамілі ў кампаніі.

Як паведамляў УНИАН, 4 лістапада «Нафтагаз» пералічыў «Газпраму» 1,45 млрд дал, каб пагасіць газавую запазычанасць.

У канцы кастрычніка ў Брусэлі Украіна і Расея дамовіліся, што Украіна атрымае расейскі газ па зніжаным кошце пасля аплаты часткі запазычанасці і ўнясенні перадаплаты за будучыя пастаўкі. Пагадненне разлічана да красавіка 2015 года.

Апошнія навіны