BE RU EN

Лукашэнка павіншаваў Аліева

  • 24.12.2014, 9:42

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ільхама Аліева з днём нараджэння.

Пра гэта паведамляе прэс-служба дыктатара.

«Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што трывалыя традыцыі дружбы, узаемнай падтрымкі і даверу паміж Беларуссю і Азербайджанам будуць і надалей служыць надзейным падмуркам развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва на карысць народаў дзвюх краін», - гаворыцца ў паведамленні.

Ільхам Аліеў кіруе Азербайджанам з 2003 года, калі ён змяніў на пасадзе прэзідэнта свайго бацьку.

Апошнія навіны