BE RU EN

Дзярждэп ЗША: Дзверы NATO для Украіны адкрытыя

  • 23.12.2014, 23:26

Пытанне аб далучэнні Украіны да NATO павінна разглядацца толькі самім украінскім народам.

Пра гэта заявіла прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мары Харф, каментуючы адмову Украіны ад пазаблокавага статусу, паведамляе «Радио Свобода».

«Дзверы NATO адкрытыя. Падача заявак на сяброўства ад краін, якія хочуць унесці ўклад у бяспеку еўраатлантычнага прасторы, вітаецца. Кожны прэтэндэнт будзе разгледжаны. Любая пастанова што да патэнцыйнага сяброўства будзе прымацца Украінай і альянсам. Мы цалкам падтрымліваем сітуацыю адчыненых дзвярэй», - падкрэсліла Харф.

Нагадаем, у аўторак, 23 снежня, Вярхоўная Рада падтрымала прэзідэнцкі законапраект аб адмове Украіны ад пазаблокавага статусу.

Апошнія навіны