BE RU EN

За два месяцы беларусы вывезлі з Расеі 20 тысяч аўтамабіляў

  • 23.12.2014, 19:30

Праз падзенне рубля розніца ў кошце новых аўтамабіляў у Беларусі і Расеі складала парадку 4-5 тыс. даляраў.

Ажыятажны попыт на расейскім аўтарынку, які ўзнік у канцы кастрычніка, быў звязаны з актывізацыяй пакупнікоў з краін Мытнага саюза, піша «Интерфакс».

Так, паводле слоў прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, за перыяд з пачатку кастрычніка па канец лістапада беларусы вывезлі з Расеі 21,5 тыс. аўтамабіляў. «Паводле самых сціплых падлікаў, гэта амаль 320 мільёнаў даляраў. Гэта даляры, якія вывезлі з Беларусі ў Расею», - заявіў Мясніковіч у эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

Высокі попыт на аўтамабілі з боку беларускіх пакупнікоў назіраўся і на другасным рынку. Быў адзначаны выпадак, калі за некалькі дзён у большасці аддзяленняў ДІБДР Масквы і Маскоўскай вобласці нават скончыліся транзітныя нумары.

Апошнія навіны