BE RU EN

Прагноз Bloomberg: Пуцін будзе прасоўвацца на захад Украіны

  • 23.12.2014, 18:20

Брытанскае выданне Bloomberg зрабіла прагноз на развіццё вайсковых канфліктаў у свеце.

У поле зроку журналістаў трапіла і Украіна.

Як піша выданне, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін дзякуючы паўстанцам, пры падтрымцы расейскіх войскаў, будзе прадаўжаць далейшы рух на захад у Украіне, каб стварыць наземны калідор у Крым, піша obozrevatel.com.

«Гэта выклікае моцыныя эканамічныя санкцыі з боку ЗША і Еўрапейскага Звязу і прымусіць іх павялічыць вайсковую падтрымку сваіх урадаў», - піша Bloomberg.

Акрамя таго, паводле прагнозаў аналітыкаў, Пуцін будзе і далей выпрабоўваць цярпенне краін-сябраў NATO праз заявы аб «ушчамленні» расейскіх меншасцяў у Эстоніі і Латвіі, а таксама ў Калінінградскім эксклаве паміж Польшчай і Літвой.

«Апошнія правакацыі ў паветранай прасторы паказалі, што Расея гатовая праверыць магчымасці NATO», - адзначае выданне.

Апошнія навіны