BE RU EN

Мытнікі канфіскавалі восем тон кветак

  • 23.12.2014, 17:44

Прадстаўнікі Берасцейскай мытні спынілі незаконны ўвоз кветак на суму каля мільярда беларускіх рублёў.

Больш за 8 тон раслін з Нідэрландаў ехалі ў Расею. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.

Колькасць канфіскаваных кветак перавышала заяўленую ў дакументах больш чым на 33,5 тысяч руж. Сярод кветак было выяўлена 142 гаршковых руж і хрызантэм. Звесткі пра іх у суправаджальных дакументах не знойдзены.

Папярэдняя ацэнка агульнага кошту затрыманых раслін - 1 мільярд беларускіх рублёў. У гэтым годзе такая партыя - самая буйная з кветкавай прадукцыі, што ўвозіцца на тэрыторыю Мытнага саюза.

Апошнія навіны