BE RU EN

Менскі завод будматэрыялаў спыняюць

  • 23.12.2014, 15:22

Тэрыторыя завода застаўленая цаглінамі, якія ніхто не купляе.

Чытач charter97.org паведамляе падрабязнасці закрыцця менскага завода будаўнічых матэрыялаў.

«Наш завод закрываюць. Прымушаюць браць 10 дзён водпуску за свой кошт, астатняе - у кошт належнага адпачынку, цэлы месяц - з 27 снежня да 28 студзеня. Пры гэтым адпускныя збіраюцца плаціць толькі 20-га лютага. Увесь завод застаўлены цаглінамі - іх ніхто не купляе. Цэгла вельмі дрэнная, вырабляюць свядомы брак, проста пераводзяць гліну. Пра заробак і казаць няма чаго...», - піша чытач.

Нагадаем, беларускія прадпрыемствы адчуваюць складанасці з выплатай заробкаў супрацоўнікам. Прынамсі, ужо некалькі месяцаў запар паступаюць паведамленні аб пераводзе прадпрыемстваў на чатырох- і трохдзёнку, аб няпоўных выплатах заробкаў і аб іх памяншэнні, а таксама аб прымусовым выпраўленні ў адпачынак за свой кошт.

Апошнія навіны