BE RU EN

Баранавіцкім будаўнікам не плацяць заробак

  • 23.12.2014, 14:13

30% падатак на валюту ўдарыў па прадпрыемствах.

Баранавіцкім будаўнікам не плацяць зарплату. Пра гэта паведамляе чытач charter97.org з Баранавічаў.

«У Баранавічах затрымліваюць зарплату. Я працую ў будтрэсце №25: заробак не выдаюць, а ў бухгалтэрыі нават не ведаюць, калі ён будзе, бо арганізацыя не можа ўзяць крэдыт на яго выплату праз сітуацыю з валютай. На што людзям жыць? Такая ж сітуацыя на многіх заводах», - паведамляе ён.

Нагадаем, пастановай ад 19 снежня Нацбанк увёў падатак 30% пры куплі валюты. За некалькі дзён за гэтага стала з'яўляцца інфармацыя аб тым, што банкі прыпыняюць крэдытаванне.

Акрамя гэтага, беларускія прадпрыемствы адчуваюць складанасці з выплатай заробкаў супрацоўнікам. Прынамсі, ужо некалькі месяцаў запар паступаюць паведамленні аб пераводзе прадпрыемстваў на чатырох-і трохдзёнку, аб няпоўных выплатах заробкаў і аб іх памяншэнні, а таксама аб прымусовым выпраўленні ў адпачынак за свой кошт.

Апошнія навіны