BE RU EN

Румын Драгаш Піку будзе трэнерам брамнікаў у менскім «Дынама»

  • 23.12.2014, 11:17

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Душан Угрын-малодшы распавёў аб запрашэнні ў штаб румынскага трэнера брамнікаў Драгаша Піку.

Пра гэта паведамляе by.tribuna.com.

«Хто будзе мне дапамагаць у «Дынама»? Адзін памочнік будзе беларус, іншы з Сербіі. Трэнерам брамнікаў будзе румынскі спецыяліст Драгаш Піку, з якім я ўжо працаваў раней у клубах. Падрыхтоўку да сезону мы пачнем 19 студзеня», - сказаў Угрын.

Нагадаем, учора стала вядома, што асістэнтам чэшскага трэнера быў прызначаны сербскі спецыяліст Любіша Ранковіч.

Апошнія навіны