BE RU EN

Прапагандзе падкінуць грошай з бюджэту

  • 23.12.2014, 11:14

26 дзяржаўных газет і часопісаў атрымаюць падтрымку з бюджэту.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове ўрада №1208 ад 20 снежня.

Згодна з пастановай, зацверджаны пералік з 26 друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, рэдакцыям якіх у 2015 годзе аказваецца падтрымка з рэспубліканскага бюджэту.

У гэтым пераліку апынуліся часопісы «Алеся», «Бярозка», «Нёман», «Полымя», «Вожык», Беларускі гістарычны часопіс і «Часопіс спецыяльнага прызначэння», а таксама газеты «Рэспубліка», «Савецкая Беларусь», «Зорка» , «Беларуская ніва», «Спартыўная панарама», «Звязда» і іншыя.

Сума выдаткаў не паказваецца.

Тым часам, у Беларусі вядзецца беспрэцэдэнтны ціск на незалежныя СМІ. Так з 19 снежня ўнутры краіны заблакаваная праца больш за 7 навінавых інтэрнэт-рэсурсаў.

Апошнія навіны