BE RU EN

Арцём Парахоўскі і Алена Леўчанка - лепшыя баскетбалісты Беларусі 2014

  • 23.12.2014, 9:58

«Прессбол» падчас традыцыйнага апытання спецыялістаў і журналістаў вызначыў лепшых баскетбаліста і баскетбалістку Беларусі 2014 года.

Лепшым баскетбалістам краіны прызнаны цэнтравы «Ніжняга Ноўгарада» і зборнай Беларусі Арцём Парахоўскі. За яго свае галасы аддалі 48 рэспандэнтаў. Другую пазіцыю падзялілі Аляксандр Кудраўцаў і Уладзімір Верамеенка, якія сабралі па 13 балаў, піша «Прессбол».

Лепшай баскетбалісткай Беларусі стала цэнтравая кітайскага «Цзянсу» і нацыянальнай зборнай Беларусі Алена Леўчанка. Яна сабрала пераважную колькасць галасоў - 77. Другое месца заняла Кацярына Сныціна (2 галасы), па адным атрымалі Таццяна Троіна, Анастасія Верамеенка і Таццяна Ліхтаровіч.

Апошнія навіны