BE RU EN

17 тысяч жыхароў Дрэздэна выйшлі на мітынг супраць «ісламізацыі»

  • 23.12.2014, 9:04

Штотыднёвы мітынг супраць «ісламізацыі» Нямеччыны ў горадзе Дрэздэне прыцягнуў рэкордную колькасць удзельнікаў.

У ім бралі ўдзел 17,5 тысяч чалавек паводле ацэнак паліцыі, паведамляе BBC.

Маніфестанты спявалі калядныя гімны і слухалі выступоўцаў, што выказваліся супраць наплыву імігрантаў і бежанцаў.

Арганізацыя «Патрыятычныя еўрапейцы супраць ісламізацыі Захаду» (Patriotische Europäer gegen Islamisierung des Abendlandes - PEGIDA) ладзіць падобныя акцыі ва ўсходнегерманскім горадзе пачынаючы з кастрычніка.

Ангела Мэркель і іншыя вядучыя палітыкі Нямеччыны заклікалі суграмадзян не хадзіць на гэтыя мерапрыемствы.

У панядзелак у Дрэздэне таксама прайшло некалькі акцый праціўнікаў ідэалогіі PEGIDA.

Апошнія навіны