BE RU EN

Канчыта Вурст будзе вядучай «Еўрабачання-2015»

  • 22.12.2014, 20:42

Канчыта будзе весці конкурс, а таксама браць інтэрв'ю ў удзельнікаў у зялёным пакоі, куды канкурсанты трапляюць пасля выступу.

Скандальны аўстрыйскі спявак Томас Нойвірт, які перамог у конкурсе "Еўрабачанне-2014" пад псеўданімам Канчыта Вурст, будзе адным з вядучых конкурсу ў 2015 годзе, які пройдзе ў Вене.

Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва аўстрыйскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыі ORF, піша "Комсомольская правда в Беларуси".

Кіраўніцтва ORF гатовае да неадназначнай рэакцыі публікі:

- Вурст першая зрабіла магутны аўстрыйскі крок у барацьбе за самавызначэнне і павагу ў Еўропе і свеце. Аднак наш выбар можа выклікаць незадаволенасць і нават байкот з боку некаторых краін, але рашэнне ўжо прынятае, - цытуе дырэктара тэлеканала ORF Кэтрын Зехнер bloknot.ru.

Фота: Getty Images

Апошнія навіны