BE RU EN

Дзяды Марозы зладзілі забег на стадыёне ў Гародні

  • 22.12.2014, 19:29

Забег Дзядоў Марозаў і Снягурак у шосты раз прайшоў у Гародні 21 снежня.

Традыцыйны забег Дзядоў Марозаў і Снягурак у шосты раз прайшоў у Гародні 21 снежня. Сваімі сіламі ў бегу падужалася рэкордная колькасць удзельнікаў з 2009 года - амаль 200 чалавек. Яны беглі дыстанцыю ў чатыры кіламетры за грашовы прыз у два мільёны рублёў, паведамляе grodnonews.by. Традыцыйна забег прайшоў без гледачоў. Аднак пустыя трыбуны гарадзенскага стадыёна, мабыць, нікога не бянтэжылі.

Разам з прафесійнымі спартсменамі на 400-метровую дыстанцыю заявіліся каля двух дзясяткаў Дзядоў Марозаў і Снягурак. Лепшым «дзядулем» стаў 16-ці гадовы Артур Мінко з Іўя.

Самым узроставым спартсменам быў прызнаны 80-гадовы жодзінец Леанід Калодка. Ён, дарэчы, нарадзіўся ў Дзятлаўскім раёне і ні аднаго навагодняга старту ў Гародні не прапусціў. Прыедзе і летам на традыцыйны ўжо марафон "Гародня-Друскінінкай». Самаму малодшаму бягуну споўнілася 5 гадоў.

За першае, другое і трэцяе месца ўдзельнікі атрымалі прызы, медалі і дыпломы.

Таксама ў гэтым годзе арганізатары ўзнагародзілі спартсменаў за самы арыгінальны касцюм.

Апошнія навіны