BE RU EN

У Аўстраліі самка кенгуру збіла беспілотнік (Відэа)

  • 22.12.2014, 18:30

Дрон, запушчаны натуралістамі для здымак жыцця кенгуру, якія жывуць у адным з паркаў Новага Паўднёвага Уэльса, пацярпеў нечаканую аварыю.

Як піша часопіс "Популярная механика", шумны беспілотнік не спадабаўся самцы кенгуру, і яна збіла яго ў скачку, ліквідаваўшы такім чынам патэнцыйную пагрозу свайму дзіцяняці.

Уладальнік апарата паведаміў, яму ўдалося падабраць беспілотнік і дастаць з яго карту памяці, аднак сам робат атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні і не падлягаў рамонту. Невялікае відэа, якое зафіксавала атаку жывёлы, было апублікаванае на YouTube.

Адзначым, што гэта не першы выпадак, калі лятаючы робат трывае крушэнне ў выніку нападу жывёлы. Так, у кастрычніку ў Сетцы было апублікаванае відэа, на якім квадракоптэр падвяргаецца нападу ястраба ў небе над горадам Кембрыдж, штат Масачусэтс.

Апошнія навіны