BE RU EN

Bloomberg: Калінінград і краіны Балтыі могуць стаць «гарачымі пунктамі» ў 2015 годзе

  • 22.12.2014, 18:07

Эстонія, Латвія, Літва і Калінінградская вобласць РФ могуць стаць "гарачымі пунктамі" ў 2015 годзе, лічаць у інфармагенцтве Bloomberg.

Эксперты ўключылі краіны Прыбалтыкі і Калінінградскую вобласць РФ у "Сусветны гід песіміста на 2015 год", дзе пададзеныя найгоршыя сцэнары развіцця канфліктаў.

Як адзначаецца ў аглядзе, "Уладзімір Пуцін аказвае негатыўны ўплыў на краіны НАТА, ствараючы праблемы расейскай меншасці ў Эстоніі і Латвіі, а таксама Калінінграду, які знаходзіцца паміж Польшчай і Літвой, паведамляе Газета.Ru.

"Нядаўняя актыўнасць у авіяцыйнай прасторы паказвае жаданне Расеі пратэсціраваць магчымасці НАТА", - гаворыцца ў дакуменце.

У аглядзе таксама адзначаецца рост напружання паміж Расеяй, ЗША, Нарвегіяй, Даніяй і Канадай у пытанні таго, хто мае права на прыродныя рэсурсы ў Арктыцы.

Апошнія навіны