BE RU EN

Парашэнка правядзе перамовы з Пуціным, Аландам і Мэркель

  • 22.12.2014, 17:00

Мяркуецца абмеркаваць сітуацыю ва Украіне і перспектывы правядзення чарговага пасяджэння кантактнай групы.

Сёння вечарам адбудзецца тэлефонная размова Пятра Парашэнкі з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, Францыі Франсуа Аландам і канцлеркай ФРГ Ангелай Мэркель. Пра гэта паведаміў памочнік кіраўніка расейскай дзяржавы Юрый Ушакоў, піша ТАСС.

«Сёння вечарам адбудзецца чарговая тэлефонная размова нашага прэзідэнта з лідарамі Францыі, Нямеччыны, Украіны, такая тэлефонная канферэнцыя ў так званым нармандскім фармаце», - сказаў Ушакоў.

З ягоных слоў, мяркуецца абмеркаваць стан крызіснай сітуацыі ва Украіне і перспектывы правядзення чарговага пасяджэння кантактнай групы. «Гэтыя пытанні, несумненна, будуць абмяркоўвацца», - падкрэсліў Ушакоў.

Апошняя тэлефонная размова ў такім складзе адбылася на мінулым тыдні, 17 снежня

Апошнія навіны