BE RU EN

Душан Угрын: «Хачу стаць чэмпіёнам з менскім «Дынама»

  • 22.12.2014, 16:08

Новы галоўны трэнер менскага «Дынама» Душан Угрын-малодшы распавёў, што ўпершыню да яго звярнуліся з прапановай узначаліць клуб яшчэ год таму.

Пра гэта ён распавёў «Прессболу».

- Калі дынамаўцы звярнуліся да вас з прапановай?

- Упершыню - яшчэ год таму. Тады са мной звязаўся былы спартыўны дырэктар, прозвішча якога ўжо не памятаю. Але ў той час у мяне быў кантракт з «Вікторыяй» з Пльзеня, і адказаць згодай не мог. Цяпер - іншая справа, я быў вольны ад абавязацельстваў. Прапанова паступіла тыдзень таму - патэлефанаваў Вук Рашавіч. Раней з ім знаёмы не быў. Але доўга не думаў - практычна адразу наважыў ехаць у Менск. Бо я імкнуўся працаваць у вялікім клубе.

- «Дынама» адносіцца да такіх?

- Вядома. Гэта вядомая каманда! Добры для мяне варыянт. Хачу стаць чэмпіёнам, - сказаў Угрын.

Апошнія навіны