BE RU EN

Дональд Туск: Фінансавая дапамога Украіне - прыярытэт для ЕЗ

  • 21.12.2014, 19:54

Захад сутыкнуўся з сітуацыяй ва Украіне, якая патрабуе неадкладнай рэакцыі і ўмяшання.

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск дапускае магчымасць выдзялення яшчэ да канца 2014 часткі фінансавай дапамогі, якую дае Еўразвяз сумесна са ЗША, Канадай і Міжнародным валютным фондам. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Polskie radio.

"У рэчаіснасці мы маем справу з сітуацыяй, якая патрабуе неадкладнай рэакцыі, і не варта чакаць наступнага года, таму што ў наступным годзе можа быць занадта позна. Гэта, перш за ўсё, фінансавая дапамога, і мы да гэтага гатовыя. Гэта не будзе такая сума , якую Украіна патрабуе, паколькі гэтыя патрэбы вельмі вялікія, але гэта сур'ёзная сума", - сказаў Туск.

Паводле ягоных слоў, фінансавая дапамога з'яўляецца прыярытэтам Еўрапейскага звяза ў палітыцы адносна Украіны, сума гэтай дапамогі можа дасягнуць двух мільярдаў еўра.

Важным элементам падтрымкі з'яўляецца таксама гуманітарная дапамога, адзначыў прэзідэнт Еўрапейскай рады.

Нагадаем, кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заклікаў ЕЗ выдзеліць Украіне дадаткова 2 млрд еўра.

Апошнія навіны