BE RU EN

Барозу: Расея больш не з'яўляецца сусветнай дзяржавай

  • 21.12.2014, 16:00

Месца Расеі заняў Кітай.

Аб гэтым заявіў экс-кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу ў інтэрв'ю Welt am Sonntag.

Паводле ягоных слоў, Пуцін да 2012 году не меў ніякіх пярэчанняў супраць далучэння Украіны да ЕЗ, а ўрад Расеі на працягу пяці папярэдніх гадоў атрымліваў дэталёвую інфармацыю аб ходзе перамоў аб асацыяцыі Украіны з Еўразвязам. "Пасля перавыбрання ў 2012 годзе Пуцін змяніўся. Калі сёння ён кажа, што яго заспелі знянацку, то ён кажа няпраўду" - заявіў Барозу.

Разам з тым экс-кіраўнік ЕК выказаў меркаванне, што ў бліжэйшы час Украіна не зможа ўступіць у ЕЗ: ёй "яшчэ трэба будзе правесці вялікую працу ў сферы рэформ". Таксама Барозу адзначыў, што Расея ўжо не з'яўляецца сусветнай дзяржавай. "Месца Расеі зойме Кітай і ён будзе мець непараўнальна большы ўплыў, чым Масква", - заявіў ён.

Апошнія навіны