BE RU EN

Новы прэзідэнт Румыніі падтрымаў санкцыі супраць Расеі

  • 21.12.2014, 11:33

Дзейсныя санкцыі супраць Расеі трэба захоўваць да таго часу, пакуль захаваецца пагроза суверэнітэту Украіны.

У нядзелю ў Румыніі ўступае на пасаду новы прэзідэнт краіны Клаўс Ёханіс. Ён сзменіць на вышэйшай пасадзе дзяржавы Траяна Бэсэску. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў 16 лістапада Ёханіс абышоў на восем адсоткаў свайго канкурэнта, дзеючага кіраўніка ўрада Віктара Понтэ. У першым туры Понта апярэджваў Ёханіса на 10 адсоткаў, паведамляе руская рэдакцыя «Радыё Свабода».

Пасля саміту кіраўнікоў дзяржаў ЕЗ, які адбыўся ў пятніцу ў Брусэлі, Клаўс Ёханіс заявіў, што неабходна падтрымліваць адносіны паміж Расеяй і Еўразвязам на аснове дыялогу. Пры гэтым, аднак, з яго слоў, санкцыі, якія дзейнічаюць цяпер супраць Расеі, трэба захоўваць да таго часу, пакуль захаваецца пагроза суверэнітэту Украіны.

Новы прэзідэнт Румыніі вітаў пастанову Еўрапейскага парламента павялічыць бязмытны імпарт садавіны з Малдовай. Ёханіс адзначыў, што грамадзяне еўрапейскіх краін праявілі салідарнасць з Кішынёвам ва ўмовах, калі супраць гэтай краіны Расея ўвяла гандлёвыя абмежаванні.

Са слоў Ёханіса, агульная замежная палітыка краін-чальцоў ЕЗ - гэта адна з асноў звяза, і прымяненне эканамічных інструментаў у гэтай палітыцы - рэальнасць міжнародных стасункаў.

Апошнія навіны