BE RU EN

Прагноз надвор'я на заўтра: мокры снег і дождж

  • 20.12.2014, 11:50

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, удзень чакаецца ад нуля да 5 цяпла.

У Беларусі 21 снежня чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Часам прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай месцамі з'явіцца слабы галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер будзе заходнім 6-11 метраў у секунду з парывамі да 14 метраў у секунду, месцамі - да 15-19 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, удзень чакаецца ад нуля да 5 цяпла.

Апошнія навіны