BE RU EN

Орбан перадумаў уводзіць падатак на інтэрнэт

  • 20.12.2014, 10:47

Планы ўвядзення падатку на карыстанне інтэрнэтам у Вугоршчыне, якія выклікалі масавыя пратэсты ў краіне, скасаваныя.

Пра гэта заявіў прадстаўнік вугорскага кіраўніцтва, паведамляе BBC.

У кастрычніку ўрад Вугоршчыны заявіў аб неабходнасці ўвесці падатак на інтэрнэт, каб кампенсаваць зборы ад тэлефонных званкоў, бо людзі сталі часцей карыстацца сеткай для сувязі.

Прэм'ер-міністр Віктар Орбан паабяцаў адкласці ўвядзенне падатку, але вярнуцца да разгляду гэтай ідэі ў 2015 годзе.

У акцыях пратэсту супраць падаткаабкладання сеткі ўзялі ўдзел дзясяткі тысяч людзей, галоўным чынам моладзь.

Тамаш Дойч, чалец Еўрапейскага парламента і блізкі паплечнік Орбана, заявіў у пятніцу, што ў сакавіку будзе праведзенае агульнанацыянальнае апытанне грамадскай думкі з нагоды інтэрнэту.

Ён заклікаў карыстальнікаў сеткі і прадстаўнікоў бізнэсу прапанаваць свае пытанні для ўключэння ў анкету.

Апошнія навіны