BE RU EN

Махляр з Магілёва прыкідваўся падпалкоўнікам міліцыі

  • 2.12.2014, 20:31

На ліпавага падпалкоўніка заведзеныя 2 крымінальныя справы: падбухторванне да дачы хабару і махлярства.

Следчы камітэт арыштаваў 53-гадовага мужчыну, які прыкідваўся ўплывовай асобай, прапаноўваючы грамадзянам свае паслугі ў перадачы хабараў чыноўнікам і дзяржслужачым для вырашэння цяжкіх пытанняў, паведамляе БелТА.

Мужчына ўваходзіў у давер, называючы сябе падпалкоўнікам міліцыі ў адстаўцы, сябрам міжнароднай арганізацыі ветэранаў крымінальнага вышуку, юрыстам 1-га класа.

Жыхар Магілёва папаўся на хабары ў 350 даляраў, якія ўзяў у знаёмага для перадачы супрацоўнікам ДАІ. Знаёмы не мог здаць экзамен на права кіравання транспартнымі сродкамі, а «падпалкоўнік» падбухторваў яго да дачы хабару. Подкуп ён абяцаў асабіста перадаць экзаменатару, але не стрымаў слова.

На ліпавага падпалкоўніка заведзеныя 2 крымінальныя справы: падбухторванне да дачы хабару і махлярства. Яго ўзялі пад варту.

Следчыя шукаюць і іншых ахвяр махляра.

Паведамляецца, што закон вызваляе ад адказнасці людзей, якія далі хабар, а пасля самі паведамілі пра гэта ў органы.

Апошнія навіны