BE RU EN

Вярхоўная Рада абрала чальцоў Кабміна

  • 2.12.2014, 19:56

Украінскі парламент прагаласаваў за новы ўрад краіны.

Міністрам замежных спраў прызначаны Павел Клімкін. За гэтую пастанову прагаласаваў 351 дэпутат з 383, зарэгістраваных у сесійнай зале. Міністэрства абароны ўзначаліў Сцяпан Палтарак. За яго прызначэнне прагаласавала 347 дэпутатаў, паведамляе УНІАН.

Персанальны склад новага Кабінета міністраў выглядае так:

Віцэ-прэм'ер-міністр - Валерый Вашчэўскі (Радыкальная партыя)

Віцэ-прэм'ер-міністр у гуманітарных пытаннях, міністр культуры - Вячаслаў Кірыленка (Народны фронт).

Віцэ-прэм'ер-міністр, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі - Генадзь Зубко (Блок Пятра Парашэнкі)

Міністр кабінета міністраў - Ганна Анішчанка (Народны фронт)

Міністр аграрнай палітыкі і харчавання - Аляксей Паўленка (Самадапамога)

Міністр унутраных спраў - Арсен Авакаў (Народны фронт)

Міністр паліва і энэргетыкі - Уладзімір Дземчышын (Блок Пятра Парашэнкі)

Міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў - Ігар Шаўчэнка (Бацькаўшчына)

Міністр інфраструктуры - Андрэй Піваварскі (Блок Пятра Парашэнкі)

Міністр эканамічнага развіцця і гандлю - Айварас Абрамявічус (Блок Пятра Парашэнкі).

Міністр моладзі і спорту - Ігар Жданаў (Бацькаўшчына)

Міністр інфармацыйнай палітыкі - Юрый Стэць (Блок Пятра Парашэнкі)

Міністр адукацыі - Сяргей Квіты (Блок Пятра Парашэнкі)

Міністр аховы здароўя - Квіташвілі Аляксандр (Блок Пятра Парашэнкі)

Міністр сацыяльнай палітыкі - Павел Разенка (Блок Пятра Парашэнкі)

Міністр юстыцыі - Павел Пятрэнка (Народны фронт)

Міністр фінансаў - Наталля Ярэська (Блок Пятра Парашэнкі).

Нагадаем, а 16:43 у пасяджэнні Вярхоўнай Рады з патрабавання фракцыі «Самадапамога» абвясцілі перапынак на 1 гадзіну.

Напярэдадні кіруючая кааліцыя большасцю галасоў зацвердзіла і перадала прэм'ер-міністру свае прапановы што да складу Кабміна.

Апошнія навіны